У Стоўбцах урачыста адкрылі помнік Якубу Коласу
![Адкрыццё помніка класіку беларускай літаратуры / Скрыншот з відэа](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/JaKo.jpg.webp?itok=cAikchet)
Адкрыццё помніка класіку беларускай літаратуры / Скрыншот з відэа
3 лістапада ў Стоўбцах, на малой радзіме, урачыста адкрылі помнік класіку беларускай літаратуры Якубу Коласу. Адбылося гэта на 140-я ўгодкі з дня яго нараджэння. У адкрыцці помніка паўдзельнічаў старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.
Над помнікам працавалі скульптары Сяргей Логвін, Іван Міско і Уладзімір Піпін. Якуб Колас атрымаўся ў іх сапраўдным класікам: сядзіць на лаве, трымае ў руках аркушы, а навокал цытаты з яго твораў. Вышыня бронзавай скульптуры каля 2,5 метра.
У чацвер у Беларусі стартавалі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Якубу Коласу, пад назвай "О, Беларусь, ты — сэрца і душа!".
![У Стоўбцах урачыста адкрылі помнік Якубу Коласу](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/88_16.jpg.webp?itok=-NoIFJRK)
![У Стоўбцах урачыста адкрылі помнік Якубу Коласу](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/87_2.jpg.webp?itok=z9APBX--)
![У Стоўбцах урачыста адкрылі помнік Якубу Коласу](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/89_4.jpg.webp?itok=jEM9zjIh)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.