У Столінскім раёне зрабілі драўляную скульптуру Дар'і Домрачавай (фота)

"Я глядзеў па тэлевізары, як беларускія спартсмены праслаўлялі ў Сочы нашу краіну, заўзеў за іх, перажываў, — цытуе словы Супрунчука газета "Вечерний Брест". — І як толькі Даша заваявала першае золата, вырашыў па-свойму увекавечыць яе спартыўны подзвіг. Пакуль шукаў адпаведнае для працы дрэва, Дар'я прынесла ў скарбонку зборнай яшчэ два медалі вышэйшай пробы".



Варта адзначыць, што свае скульптуры майстар робіць выключна сякерай. Дар'ю Домрачаву ён высек з дрэва за адзін дзень. Іван Супрунчук кажа, што не збіраецца пакідаць у сябе скульптуру Героя Беларусі і трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі, ён гатовы яе прадаць.
 

Фота — БЕЛТА, vb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі