У Столінскім раёне ўгарным газам атруцілася сям’я з пяці чалавек

У Столінскім раёне ўгарным газам атруцілася сям’я з пяці чалавек

У Столінскім раёне ў вёсцы Харомск ад угарнага газу пацярпела сям’я з пяці чалавек. Гаспадыня дома 1971 года нараджэння, яе 23-гадовы сын і 26-гадовая дачка, а таксама двое ўнукаў (хлопчыкі 2013 і 2014 гадоў нараджэння) 5 студзеня трапілі ў лякарню. Цяпер іх стан ацэньваецца як здавальняючы.

Прычынай здарэння магло стаць зарана зачыненая заслонка ў коміне, паведамляюць у прэс-службе МНС.

Таксама ў ведамстве адзначаюць, што адна з найбольш частых прычын пажараў у маразы — парушэнне правілаў эксплуатацыі пячэй. Небяспеку ўяўляюць расколіны і зазоры ў кладцы, расколіны ў дымаходах. Пры моцных маразах рэкамендуюць тапіць печ два разы на дзень з некаторым інтэрвалам.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі