У сталіцы пачалося паляванне на маньяка-педафіла (фота, відэа)

Як паведамляе Першы тэлеканал, праваахоўнікі маюць фота зламысніка, але не ведаюць яго імя і прозвішча. Твар невядомага зафіксавалі камеры відэаназірання ў адной з крамаў.



Падазронага бачылі ў кампаніі трох дзяўчынак 8 і 9 гадоў. Паводле слоў дзяцей, мужчына падышоў да іх на вуліцы, прапанаваў пагуляць, а потым стаў паказваць часопісы для дарослых. Пры гэтым дастаў з сумкі дзіцячую ніжнюю бялізну і прапанаваў пераапрануцца. Гэта спалохала дзяўчынак, і яны ўцяклі. Адбылося гэта ў раёне вуліцы Каліноўскага ў Мінску, там, дарэчы, і бачылі апошні раз зламысніка.
 

Фота — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі