У спрынтарскай гонцы беларускія біятланісты не ўзняліся вышэй за 46-е месца

На этапе Кубка свету ў Нарвегіі беларускія біятланісты ўзялі ўдзел у спрынтарскай гонцы.  Лепшы з іх, Аляксандр Сыман, заняў 46-е месца сярод 97 удзельнікаў. Не зрабіўшы промахаў у стральбе, беларус, тым не менш, шмат прайграў пераможцу Эмілу-Хэгле Свендсану з Нарвегіі - аж 2 хвіліны 25 секунд. Рустам Валіулін фінішыраваў 65-м, Сяргей Новікаў - 69-м, Уладзімір Міклашэўскі - 85-м.

Прессбол