У "справе 14-ці" новыя прысуды: 1,5+2+2 гады без адпраўкі ў калонію

Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава асудзілі на два гады абмежавання волі без адпраўкі ў папраўчую калонію. Максіма Дашука — на паўтара года. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з асуджаных — Міхаіл Субач.  Апісваючы свае ўражанні ад працэсу, М.Субач ахарактарызаваў іх як пазітыўныя. Яму спадабалася, што сведкі-міліцыянты не хлусілі.

Субач: Вельмі добрае было ўражанне. Але яно зараз цалкам нівеляванае за кошт таго, што быў такі прысуд, які я лічу цалкам несправядлівым.

Асуджаныя мяркуюць абскарджваць прысуды.

Нагадаем, што суд над удзельнікамі студзеньскай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў пачаўся ўчора. Раней па гэтай крымінальнай справе да штрафаў і абмежавання волі былі асуджаныя 10 чалавек. Акрамя таго, адзін з фігурантаў гэтай справы Андрэй Кім быў таксама абвінавачаны ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 КК (гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі). А.Кіма асудзілі на паўтара года калоніі агульнага рэжыму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі