У "Спіс экстрэмістаў" у Беларусі ўнеслі прозвішча загінулага палітвязня

Зміцер Дудойць / spring96.org
Зміцер Дудойць / spring96.org

У "Спіс экстрэмістаў" у Беларусі ўнеслі прозвішча загінулага палітвязня. Зміцер Дудойць скончыў жыццё самагубствам у пачатку 2022-га, пасля тыдня на "хіміі". А 30 верасня ён апынуўся ў "Пералік грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзянаў ці асобаў без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці". Там напісана, што Дудойць "адбывае пакаранне", заўважылі праваабаронцы з @viasna96.

43-гадовага жыхара Смаргоні Змітра Дудойця асудзілі да двух гадоў "хіміі" за каментар пра начальніка ганцавіцкай міліцыі. Свой тэрмін ён адбываў у Магілёве. 5 студзеня 2022 года стала вядома, што Дудойць скокнуў з моста ў Магілёве і разбіўся. Гэта адбылося, калі ён вяртаўся ў папраўчую установу з паліклінікі.

У "Спіс экстрэмістаў" у Беларусі ўнеслі прозвішча загінулага палітвязня

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі