Вы тут

У Сонечнай сістэме знайшлі "Гобліна"

Фота: carnegiescience.edu

Амерыканскія астраномы выявілі карлікавую планету на ўскрайку Сонечнай сістэмы. Ёй далі азначэнне 2015 TG387 і назву "Гоблін", піша сайт Інстытута Карнегі. Дыяметр планеты складае каля 300 км.

Упершыню планету заўважылі ў 2015 годзе. Некалькі гадоў навукоўцы вялі дадатковыя назіранні, каб пераканацца ў існаванні Гобліна. Дарэчы, сваю назву яна атрымала таму, што выявілі яе напярэдадні Хэлоўіна. 

Гоблін — самая далёкая ад Сонца планета, вядомая на цяперашні час. Яна знаходзіцца прыкладна на адлегласці 80 астранамічных адзінак ад Сонца — гэта 11,9 мільярда км. Адлегласць ад Сонца да Гобліна ў 2,5 разы большая, чым да Плутона, і ў 80 разоў большая, чым да Зямлі.