У Сочы загінуў рафтэр з Беларусі

Падчас сплаву на рафтах (надзіманых плытах) па рацэ Мзымта пад Сочы (Краснадарскі край) загінуў спартовец з Беларусі. Трагедыя адбылася 7 траўня.  Як паведаміў "Інтэрфакс", падчас трэніравальнай гонкі беларускай каманды рафт перавярнуўся, і адзін спартовец не вынырнуў.

Такія выпадкі ўвесну на Мзымце адбываюцца часта, бо гэтая горная рака вельмі небяспечная падчас паўнаводдзя. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі