У Смалявіцкім раёне мужчына павіс на дратах ЛЭП
![Лінія электраперадач / Линия электропередач / Reform.by](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/draty-1108.jpg.webp?itok=VjNadC1X)
Лінія электраперадачы / Reform.by
Увечары 10 жніўня ў Смалявіцкім раёне на дратах лініі электраперадачы павіс мужчына, паведамляе прэс-служба МНС.
Ратавальнікаў выклікалі ў садоўніцкае таварыства "Лясное" каля вёскі Кальнікі ў 21:57. 44-гадовы мужчына залез на слуп, а потым павіс на вышыні сямі метраў на ізаляваных дратах ЛЭП.
Супрацоўнікі МНС знялі мужчыну. Яго шпіталізавалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.