У Слуцку "захапілі ў закладнікі" намесніка старшыні райвыканкама

У Слуцку "захапілі ў закладнікі" намесніка старшыні райвыканкама

11 красавіка каля 17-й гадзіны будынак Слуцкага райвыканкама ачапілі, а яго супрацоўнікаў эвакуявалі. Вакол будынка з'явіліся міліцыя, ратавальнікі, медыкі, піша kurjer.info

Як выявілася, у Слуцку адбываліся комплексныя вучэнні, у якіх былі задзейнічаныя розныя структуры. Паводле папярэдняй інфармацыі, легенда вучэнняў была такая: намесніка старшыні райвыканкама ўзялі ў закладнікі на працоўным месцы. 

Па звестках журналістаў, спярша з "нападнікам" ішлі перамовы, а потым ён заявіў, што ў яго бомба. Як быў вызвалены выканкамаўскі чыноўнік, не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі