У Слуцку на аўкцыён выставілі старую прыбіральню-шпакоўню

У Слуцку на аўкцыён выставілі старую прыбіральню-шпакоўню

Незвычайны аб'ект нерухомасці выстаўлены на аўкцыён РУП "Белюрзабеспячэнне", піша tut.by

На таргі выставілі двухмесную драўляную прыбіральню сіняга колеру. Пра стан гэтай нерухомасці можна меркаваць па фатаграфіі. Раней збудаванне выкарыстоўвалася па прызначэнні работнікамі "ПМК-225" Слуцка. Прадаць прыбіральню меркавалася за 200 рублёў.

Аўкцыён, прызначаны на 14 чэрвеня, не адбыўся, бо ахвочыя не падалі заявак. 

Таргі былі прыпыненыя для пераацэнкі аб'екта. Праўда, не факт, што пакупнік знойдзецца нават пры ніжэйшай цане. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі