У Слоніме забілі сабаку, якога мясцовыя прынялі за "чупакабру"
![У Слоніме забілі сабаку, якога мясцовыя прынялі за "чупакабру"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/img_0272_0.jpg.webp?itok=AOy95dNv)
Станіслаў Койпыш забіў “слонімскую чупакабру”, што наводзіла страх на ўсю акругу. Ці думае, што забіў менавіта яе:
"Дзесьці ў 1983-1984 гадах я такую істоту ўжо страляў, толькі звер быў худы і яшчэ больш чорны па афарбоўцы. Ён быў стары, асобна ад зграі паляваў. Гэта, напэўна, сумесь сабакі і ваўка. Такі гібрыд нават горшы, чым звычайныя ваўкі, таму што ён не баіцца людзей", — распавядае егер “Зялёнаму парталу”.
Істота урывалася па начах у падворкі і забівала хатніх жывёл, і нават разарвала адну суседскую сабаку напапалам.
![У Слоніме забілі сабаку, якога мясцовыя прынялі за "чупакабру"](/sites/default/files/paragraphs/image/mxmbuhnlnjg1novyj-razmer.jpg)
Мясцовыя ўлады нават аб'явілі ўзнагароду ў 500 рублёў за галаву "чупакабры". Паляўнічыя і егеры гойсалі па навакольных лясах, вышукваючы сляды таямнічага звера, што пустошыў вясковыя двары. Але той звер, якога выдаюць за “чупакабру”, больш нагадвае буйнога сабаку.
![У Слоніме забілі сабаку, якога мясцовыя прынялі за "чупакабру"](/sites/default/files/paragraphs/image/img0275.jpg)
Прадстаўнікі лабараторыі малекулярнай заалогіі пры Акадэміі навук прыехалі ў Слонім і сабралі матэрыялы для аналізаў, каб правесці генетычную экспертызу і вызначыць, кім жа быў забіты звер. Спецыялістка Акадэміі навук Аляксандра Ларчанка ўпэненая, што забіты драпежнік — не воўк:
"Ён занадта маленькі для ваўка. Магчыма, гэта помесь сабакі і ваўка, можа, нават не ў першым пакаленні. Адназначна немагчыма сказаць, трэба ўлічваць, што сабакі і ваўкі добра скрыжоўваюцца", — тлумачыць спецыялістка "Газеце Слонімскай".
Журналісты знайшлі гаспадара забітай “чупакабры”. Гэта жыхар вёскі Дзераўная Генадзь Альбертавіч. Уночы з 26 на 27 верасня ён выпусціў сабаку пагуляць, а той не вярнулася. У тым, што гэта яго сабака, ён пераканаўся, убачыўшы фатаграфіі забітага звера.
Сабаку клікалі Балта, ён пражыў у Генадзя Альбертавіча дзесяць гадоў.
Гэта не ў першы раз, калі ў Слонімскім раёне заўважалі "чупакабру". У 2012 годзе гэты раён таксама тэрарызавала невядомая містычная істота. Але тады, пасля некалькіх нападаў, яна знікла. Мясцовыя ўлады палічылі, што гэта былі выхадкі рысі, якая згаладалася.