Вы тут

У Слоніме выйшаў на волю арганізатар "Маршу недармаедаў" Віктар Марчык

Слонім, 19 сакавіка. Віктар Марчык заклікае людзей ісці да выканкама. Фота: svaboda.org

У Слоніме выйшаў на волю арганізатар "Маршу недармаедаў" Віктар Марчык. Яго жорстка затрымалі ў нядзелю пасля акцыі, ноч актывіст правёў у пастарунку. Марчыка вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства. У панядзелак ён хадайнічаў у судзе, каб працэс перанеслі, паколькі мае намер знайсці адваката. У выніку суд перанеслі на пятніцу, інфармуе Радыё Свабода.

Як паведамляла Еўрарадыё, а 15-й гадзіне ў нядзелю на плошчы Леніна ў Слоніме сабраліся каля 300 чалавек. Яны прайшлі па ходніках да райвыканкама. Людзям прапанавалі паслаць у выканкам на размову са старшынём прадстаўнікоў, але яны адмовіліся, заявілі, што няхай выйдзе сам кіраўнік. У выніку старшыня райвыканкама Алег Таргонскі выйшаў да ўдзельнікаў акцыі і працяглы час адказваў на пытанні. Таксама ён абяцаў, што нікога з прысутных не пакараюць за ўдзел у шэсці і мітынгу. Аднак пазней затрыманне адбылося — Марчык апынуўся за кратамі.

"У пастарунку да мяне ставіліся міліцыянты нармальна, хоць з пратаколам я не пагадзіўся, — распавёў Радыё Свабода Віктар Марчык. — Мяне падставілі ўлады, і даверу да іх больш няма. Мы дамаўляліся з намесніцай старшыні райвыканкама Кацярынай Руткоўскай, што мітынгаваць на плошчы [Леніна] не будзем, што не будзе ніякай сімволікі. Я сваё слова стрымаў, ціха і спакойна прывёў людзей да выканкама. А тое, што ім не спадабалася, якія людзі задавалі пытанні, то гэтага я нічога ім не абяцаў. Карацей, даверу больш нашым уладам няма...".

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі