У Слоніме праходзіць выстава “Увесь свет у запалкавых карабках” (фота)

У Слоніме праходзіць выстава “Увесь свет у запалкавых карабках” (фота)

У Слоніме праходзіць выстава “Увесь свет у запалкавых карабках”. У краязнаўчым музеі сваю незвычайную калекцыю паказаў мясцовы краязнавец Сяргей Чыгрын. Запалкі ён збірае на працягу дзесяцігоддзяў. За гэты час сабралася вялізная калекцыя падобнай прадукцыі, і не толькі беларускай, але і замежнай. Сярод запалкавых карабкоў ёсць і вельмі рэдкія асобнікі. Напрыклад, запалкі, якія былі вырабленыя ў Пінску падчас нямецкай акупацыі. Надпісы на карабку выкананыя на беларускай і нямецкай мовах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі