Два беларускія рублі прадалі за 65 еўра. Як гэта выйшла?

Гэтыя два рублі — не тое, чым здаюцца!

Гэтыя два рублі — не тое, чым здаюцца! / ay.by

Два беларускія рублі з бракам прадалі за 65 еўра. Здзелку зладзілі на аўкцыёне ay.by. Навошта некаму патрэбныя бракаваныя рублі — ды яшчэ за такую цану?

Аказваецца, для нумізматаў брак мае значэнне. Памылкі пры чаканцы павышаюць кошт некаторых манет у разы. І чым радзей сустракаецца брак, тым цікавейшая манета для калекцыянера.

Асаблівасць прададзеных на аўкцыёне 2 рублёў — у "двайной высечцы". Гэта тып браку, які з'яўляецца пры высечцы адтуліны пад ўстаўку. У манеце ўтвараецца адтуліна, падобная на паўмесяц. Гэта рэдкі тып браку, таму нумізматы і гатовыя аддаваць за валоданне такой бракаванай манетай вялікія сумы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі