Віцяблянка выйграла ў расійскім "Што? Дзе? Калі?" амаль $6000

Віцяблянка выйграла ў расійскім "Што? Дзе? Калі?" амаль $6000

Віцяблянка Паліна Ігнацьева-Крук выйграла ў знаўцаў маскоўскага клуба "Што? Дзе? Калі?" 401 тысячу расійскіх рублёў (гэта каля 5820 долараў). Фінал года выйшаў у эфіры расійскага "Першага канала" ў ноч на 24 снежня. Беларуска задала пытанне аб англійскай карыкатуры XIX стагоддзя, прысвечанай Расіі. На ёй ёсць рускія мядзведзь, казак, мужык, пасол і цар. Знаўцам трэба было адказаць, як аўтар карыкатуры назваў цэнтральнага персанажа ў верхнім шэрагу. Іх адказ быў — "французскі салдат", а насамрэч — "рускі мароз". У эфіры АНТ гульню знаўцаў супраць віцяблянкі можна будзе ўбачыць 30 снежня ў 23.15, піша "Звязда".

Віцяблянка выйграла ў расійскім "Што? Дзе? Калі?" амаль $6000
Фота: 1tv.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі