У Слоніме прадухілілі заказное забойства непаўналетняй

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй прадухілілі ў Слоніме заказное забойства. Пра гэта паведамілі ва УУС Гродзенскай вобласці. Міліцыянтам стала вядома, што 41-гадовы мясцовы жыхар сумесна са сваёй сужыцелькай спрабуе знайсці кілера для таго, каб забіць сваю непаўналетнюю сваячку.

Мэта — завалодаць кватэрай 17-гадовай дзяўчыны, якая засталася ёй у спадчыну. Заказчык знайшоў "кілера", паабяцаўшы яму за забойства 600 долараў. Аператыўныя супрацоўнікі правялі інсцэніроўку забойства. Пры перадачы грошаў падазраваны быў затрыманы.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі