У Слоніме пасажырскі цягнік сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем

У Слоніме пасажырскі цягнік сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем

У Слоніме пасажырскі цягнік Баранавічы — Гродна сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем. Здарэнне адбылося раніцай 12 красавіка на чыгуначным пераездзе. Пацярпеў 60-гадовы кіроўца, якога з салона разбітай машыны дэблакавалі ратавальнікі, інфармуе прэс-служба МНС. Мужчыну шпіталізавалі, у яго пераломы рэбраў і чэрапна-мазгавая траўма. Моманту здарэння ён не памятае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі