У Слоніме не дазволілі сход па вылучэнні дэлегатаў на Еўрапейскі форум

Слонімскі райвыканкам не дазволіў правесці сход па вылучэнні дэлегатаў на Беларускі Еўрапейскі Форум.  Адмову чыноўнікі аргументавалі тым, што заяўнікі нібыта парушылі артыкул 5 закона аб звароце грамадзян, а менавіта не паведамілі канкрэтнае месца правядзення сходу. У заяўцы арганізатар сходу актывіст Руху "За Свабоду" Алесь Масюк прасіў дазволіць правядзенне мерапрыемства па адным з двух пазначаных адрасоў.

Нягледзячы на адмову і на тое, што арганізатары могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, сход усё ж такі адбудзецца 5 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі