У Слоніме кандыдат ад БХД граў выбаршчыкам на саксафоне

12 красавіка ў Слоніме кандыдат ад Партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" ў Гарадзенскі аблсавет і Слонімскі райсавет Барыс Кучынскі правёў сустрэчу з выбаршчыкамі. Сустрэча адбылася ў цэнтры гораду, у памяшканні кінатэатра “Мір”. Удзел у ёй узялі 30 чалавек, у тым ліку лідэр БХД Павал Севярынец. Паводле інфармацыі прэс-службы БХД, прысутнічаў на спатканні і прадстаўнік ідэалагічнага аддзелу, і “абавязковы элемент праграмы” — чалавек з каверзнымі пытаннямі.

Дзякуючы арыгінальнаму падыходу Барыса Кучынскага да сваёй агітацыйнай кампаніі, сустрэча адбылася шчырай і цёплай. Падчас сустрэчы Кучынскі сыграў прысутным на саксафоне і на трубе-карнэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі