У Скідзелі сутыкнуліся аўтобусы з людзьмі, ёсць пацярпелыя

Два аўтобусы з людзьмі сутыкнуліся сёння раніцай у Скідзелі. Кіроўца аўтобуса "Нёман" вёз рабочых на птушкафабрыку. На скрыжаванні з вуліцай, якая з'яўляецца галоўнай дарогай, як мяркуецца, ён не саступіў шлях іншаму аўтобусу.

Як паведамляе БЕЛТА, пазней кіроўца патлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што бачыў святло фар аўтамабіля, але думаў, што паспее праскочыць скрыжаванне. Аднак не атрымалася і заднюю частку аўтобуса пратараніў іншы аўтобус з людзьмі — "ПАЗ". У выніку сутыкнення "Нёман" апынуўся ў правым кювеце.

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, былі шпіталізаваныя тры чалавекі.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі