У Швецыі рыхтуецца экстрадыцыя беларуса, які падазраецца ў забойстве

У Швецыі затрымалі беларуса, якога падазраюць у здзяйсненні наўмыснага забойства ў Беларусі чатыры гады таму. Мужчыне 34 гады, яго імя і прозвішча пакуль не называюцца. У вышук ён быў аб’яўлены ў верасні мінулага года. Вядома, што
забойства, у якім падазраецца грамадзянін Беларусі, было здзейснена ў
Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці.

Мясцовы жыхар памёр пасля
таго, як быў жорстка збіты – ён атрымаў мноства ўдараў нагамі і рукамі,
а таксама малатком па галаве. Пасля выканання ўсіх фармальнасцяў
беларус будзе экстрадзіраваны на радзіму.


БелаПАН