У Швецыі разгарэўся скандал з спонсарам Еўрабачання-2013

Яе вінавацяць у прадастаўленні неабмежаванага доступу ўрадам постсавецкіх краін да прыватных тэлефонаў і электроннай пошты грамадзян.



Як адзначае сайт evrofor.ru, цяпер ідзе расследаванне дзейнасці гэтай кампаніі. TeliaSonora вінавацяць у тым, што яна давала шматмільённыя хабары ўзбекскаму рэжыму Карымава ў абмен на доступ да масавага тэлефоннага рынку Узбекістана. Таксама ў віну кампаніі ставяць неабмежаваны доступ, прадастаўлены ўрадам Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Таджыкістана і Узбекістана да прыватных тэлефонаў і інтэрнэт-пошты. Гэтыя ўрады выкарыстоўваюць магчымасці TeliaSonora для пераследу сваіх палітычных сапернікаў.



Еўрапейскі радыёвяшчальны саюз (EBU), які кантралюе песенныя конкурсы Еўрабачання, прадаставіў TeliaSonora галоўны кантракт конкурсу ў 2013 годзе. Ён таксама даў права TeliaSonora субсідаваць і леташні конкурс у Баку.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі