У Шры-Ланцы маладзёнаў затрымалі за хабар кардоннаму паліцыянту

У Шры-Ланцы маладзёнаў затрымалі за хабар кардоннаму паліцыянту

У Шры-Ланцы затрымалі дваіх 23-гадовых хлопцаў за відэаролік, удзельнікам якога стаў кардонны паліцыянт. На роліку бачна, як адзін з хлопцам падыходзіць да выявы праваахоўніка, пастаўленай пры дарозе, і робіць выгляд, што дае яму грошы.

Паліцыя затрымала і героя відэа, і аператара. Пазней абодвух хлопцаў адпусцілі пад заклад. У паліцыі сцвярджаюць, што кардонная фігура была пашкоджаная.

Гэта не першая справа, заведзеная за “камунікаванне” ланкійцаў з нядаўна расстаўленымі абапал дарог фігураў паліцыянтаў, перадае ВВС. Некалькі месяцаў таму  арыштавалі дваіх маладзёнаў, якія знеслі кардоннага паліцыянта дадому.

Іх затрыманне выклікала гнеў у сацыяльных сетках. Многія карыстальнікі сцвярджалі, што пасыл роліка — антыкарупцыйны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі