У школах праходзіць трэніроўка ўступнага тэсціравання

Кожны абітурыент проста цяпер можа на практыцы даведацца, што азначае здаць тэст. Ніякія сертыфікаты тэсціравання выдавацца не будуць. Такая трэніроўка дапаможа зразумець “кухню” тэстаў, праверыць прабелы ў сваіх ведах і нават проста навучыцца правільна запаўняць бланкі адказаў.

Для многіх абітурыентаў гэта праблемнае пытанне. Дарэчы, летась абітурыенты скардзіліся, што трэніровачныя тэсты мала нагадвалі рэальныя заданні.

Тэсты адбываюцца па 14 прадметах: беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, французскай, гішпанскай мовах, матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі найноўшага часу і па курсе “Чалавек. Грамадства. Дзяржава”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі