У Шклове з геральдычнага знака знялі шыльду з рускамоўнай назвай горада

У Шклове з геральдычнага знака знялі шыльду з рускамоўнай назвай горада і годам яго заснавання: "Шклов 1535", інфармуе БелаПАН. Шыльду ўстанавілі на мінулым тыдні на 11-метровай стэле.

Грамадскі рэзананс выклікала напісанне на пастаменце назвы беларускага горада на рускай мове, а таксама тое, што ў якасці даты першай летапіснай згадкі пазначаны 1535 год, калі Шклоў быў спалены маскоўскім войскам.

Апазіцыйны дзяяч Рыгор Кастусёў, які сам жыве ў Шклове, заяўляў, што збіраецца звярнуцца да Аляксандра Лукашэнкі, каб дамагчыся выпраўлення моўных і гістарычных промахаў на геральдычным знаку.

Фота: БелаПАН, svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі