У сераду ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

У сераду ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра

У сераду, 12 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,8966 да 1,8912 рубля, таксама знізіўся і курс еўра — з 2,0085 да 2,0080 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3306 беларускага рубля (у аўторак — 3,3301).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 11 красавіка, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9027 да 1,8966 рубля, знізіўся і курс еўра — з 2,0134 да 2,0085 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі