11 красавіка курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся

11 красавіка курсы долара і еўра ў Беларусі знізіліся

У аўторак, 11 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША панізіўся — з 1,9027 да 1,8966 рубля, таксама паменшаў і курс еўра — з 2,0134 да 2,0085 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3301 беларускага рубля (у панядзелак — 3,3165).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валютаў на 0,04%. 

Як паведамляла Еўрарадыё, 10 красавіка курс долара ЗША вырас з 1,8938 да 1,9027 рубля, а курс еўра павялічыўся з 2,0131 да 2,0134 рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі