У сераду ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

Дажджы і навальніцы прынясе ў Беларусь атлантычны цыклон. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Паводле яе словаў, уначы з аўторка на сераду тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў. 6-га жніўня тэмпература паветра - 14-20 градусаў, а па Брэсцкай вобласці да 22 градусаў.

Аслабленне дажджоў чакаецца ў чацвер, калі тэмпература будзе ад 19 да 25 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі