У сектары Газа параненая грамадзянка Ўкраіны з дзіцём

Грамадзянка Ўкраіны з дзіцём параненыя ў сектары Газа ў выніку авіяўдараў, нанесеных ізраільскімі самалётамі. Яны шпіталізаваныя ў адну з бальніц. Як паведамляе УНІАН, украінка і яе дзіця атрымалі раненні шклом у выніку разрыву адной з бомбаў. Нагадаем, у выніку ізраільскіх авіяўдараў у сектары Газа загінулі 282 чалавекі, сотні людзей параненыя. Пра тое, ці ёсць цяпер у сектары Газа грамадзяне Беларусі, пакуль нічога невядома.

Тым часам расійскія дыпламаты пачалі фармаваць спісы суайчыннікаў для магчымай эвакуацыі. Як паведамляе РИА "Новости", з'ехаць з анклаву пажадалі 30 чалавек - 28 расіян і двое грамадзян Малдовы. Аднак пакуль эвакуацыя немагчымая з-за таго, што ў сектары Газа працягваецца актыўная баявая фаза ізраільскай аперацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі