Вы тут

У Савеце Еўропы Ціханоўская распавяла пра загінулага беларускага добраахвотніка

Іван Марчук ("Брэст") / Фота з сацсетак

Святлана Ціханоўская выступіла перад міністэрскім камітэтам Савета Еўропы. Удзел у паседжанні ўзялі прадстаўнікі больш чым 50 краін. Між іншым, Ціханоўская прапанавала стварыць кіраўнічы камітэт па сувязях з Беларуссю. Паводле яе слоў, супрацоўніцтва з Саветам Еўропы павінна адбывацца ў падрыхтоўцы рэформаў, транзітнага перыяду, распрацоўцы і рэалізацыі праграмаў падтрымкі беларусаў.

Святлана Ціханоўская распавяла пра рэпрэсіі ў Беларусі. Пра тое, што "рэйкавым партызанам" пагражае смяротнае пакаранне. Ціханоўская распавяла і пра тое, што робяць беларусы для падтрымкі Украіны. Яна згадала загінулага ў баях за Украіну беларускага добраахвотніка Івана Марчука ("Брэста"), камандзіра беларускага батальёна "Волат" палка імя Каліноўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.