У Санкт-Пецярбургу праз НЛА закрывалі неба

Некалькі гадзін аэрапорт Пулкава не прымаў і не выпускаў самалёты / flightrаdar / @bazabazon
Некалькі гадзін аэрапорт Пулкава не прымаў і не выпускаў самалёты / flightrаdar / @bazabazon

У Санкт-Пецярбургу скасавалі ўсе авіярэйсы і закрывалі паветраную прастору над аэрапортам Пулкава ў радыусе 200 км. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на крыніцу, знаёмую з тэлеграмай Расавіяцыі. Абмежаванне палётаў было ўведзенае на ўсіх вышынях.

"Просім вас выкарыстоўваць альтэрнатыўныя маршруты палётаў і забяспечыць запас паліва. Інфармацыя аб скасаванні будзе даведзеная дадаткова", — гаварылася ў тэлеграме.

Прычынай такога рашэння мог стаць неапазнаны лятучы аб'ект, які  заўважылі ў 160–200 км ад Пецярбурга. Інфармацыю пра гэты аб'ект расійскае міністэрства абароны па сваіх каналах паведаміла ў службу Пулкава. Пра гэта расказвае піцерскі рэсурс "Фонтанка".

Крыніца рэсурсу, блізкая да гарадскіх уладаў, пацвердзіла, што неба закрылі праз неапазнаны лятучы аб'ект. У паветра былі паднятыя знішчальнікі. Чытачы "Фонтанки" тым часам распавядалі, што ў цэнтры горада чуваць "гукі як на парадзе". Пазней рэсурс Baza паведаміў, што неба ўжо пачалі адкрываць. Аб'ект так і не выявілі.

Пазней было заяўлена, што закрыццё неба над Санкт-Пецярбургам — "трэніроўка Мінабароны па ўзаемадзеянні з грамадзянскімі органамі кіравання паветраным рухам".

В Санкт-Петербурге из-за НЛО закрывали небо
Знішчальнік у небе над Санкт-Пецярбургам / @fontankaspb

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі