У санаторый "Беларусь" у Літве Мінск купіў пуцёўкі на 2 мільёны рублёў

Санаторый "Беларусь" у Літве

Санаторый "Беларусь" у Літве / delfi.lt

У санаторый "Беларусь" у літоўскім Друскінінкаі Рэспубліканскі цэнтр па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва сёлета ў ліпені купіў 195 пуцёвак — для дзяцей і дарослых. На гэта накіравалі амаль 676 тысяч рублёў. На гэтую дзяржзакупку звярнуў увагу рэсурс "Адкрытыя закупкі".

Журналісты сайта "Зеркало" выявілі, што сёлета гэта была трэцяя такая закупка. У траўні дзяржструктура набыла 251 пуцёўку ў гэты ж санаторыі. Іх закупка каштавала 872,9 тысячы рублёў. А перад тым пуцўёкі куплялі ў сакавіку: за 119 пуцёвак заплацілі 378,8 тысячы рублёў.

Атрымліваецца, што санаторый "Беларусь" ад пачатку 2023 года прыняў як мінімум 565 арганізаваных адпачывальнікаў з Беларусі. Іх адпачынак быў аплочаны з дзяржбюджэту і сродкаў дзяржаўнсага сацстрахавання.

Сам санаторый у снежні 2020 года трапіў пад еўрапейскія санкцыі. На той момант ён падпарадкоўваўся Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі. Летам 2021-га яго перадалі Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва. Да таго моманту рахункі санаторыя разблакавалі, і ён змог зноў прымаць кліентаў. У санаторыі казалі, што ад санкцый і блакавання рахункаў панеслі страты ў мільёны еўра, былі праблемы з выплатай заробкаў работнікам.

Улетку 2022 года заснавальнік паведаміў, што санаторый "Беларусь" працуе стабільна. Але адпачываць там маглі толькі грамадзяне Еўрасаюза, бо Літва не выдавала візы беларусам. Выключэнне зраілі толькі для беларускіх дзяцей-інвалідаў з візамі і бацькоў, якія іх суправаджалі.

Літоўскія ўлады прапаноўвалі пашырыць спіс адпачывальнікаў санаторыя, калі яго будзе ўзгадняць беларуская апазіцыя. Аднак на гэта не пагадзіўся афіцыйны Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі