У сакавіку па палітычных матывах у Беларусі затрымалі 1139 чалавек

Ніна Багінская падчас аднаго з затрыманняў у верасні 2020 года / Еўрарадыё
Ніна Багінская падчас аднаго з затрыманняў у верасні 2020 года / Еўрарадыё

Праваабарончы цэнтр "Вясна" падвёў вынікі адміністрацыйнага пераследу ў Беларусі за сакавік 2021 года. Згодна з ім за 31 дзень па палітычных матывах у краіне затрымалі 1139 чалавек. Больш за ўсё — на Дзень Волі — 25 сакавіка і 27 сакавіка: больш за 250 чалавек і каля 250-ці адпаведна.

Усяго беларусы атрымалі 6472 сутак арышту і на 120 901 рубель штрафаў. Заведзена 490 спраў, з іх 395 арыштаў ад 3 да 30 сутак, 82 штрафы — ад 2 да 200 базавых велічынь.

Акрамя таго за гэты час 36 разоў затрымліваліся журналісты.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі