У сацсетках з'явілася фота хлопцаў, якія нібыта падпалілі сябе ў Мінску

У сацсетках з'явілася фота хлопцаў, якія нібыта падпалілі сябе ў Мінску

У інтэрнэце з'явіліся фатаграфіі двух хлопцаў, якія на днях нібыта падпалілі сябе каля станцыі метро "Няміга". Навіну падхапілі некаторыя СМІ, а на тэлеканале "Беларусь 1" нават выйшаў тэлесюжэт. 

Аднак партал tut.by выказаў сумнеў у сапраўднасці фатаздымкаў. Найперш, няма пацвярджэння гэтага факту ні ад відавочцаў, ні ад экстраных службаў.

На здымках за хлопцамі добра бачны фасад дома на праспекце Пераможцаў, 1. Яшчэ ў студзені 2017 года на даху будынка ўсталявалі вялікі надпіс "Слава пераможцам!". Гэты надпіс стаіць на доме і па сёння. Але на фатаздымках яго няма. 

У міліцыю заяваў пра такое здарэнне не паступала. Не паведамлялі пра яго і медыкі. 

Пра падобныя здарэнні ў раёне Нямігі не паведамлялася і ў іншыя гады. Як мяркуе tut.by, ёсць верагоднасць, што перад намі звычайны фотакалаж: бянтэжаць спакойныя людзі побач з хлопцамі, якіх ахапіла полымя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі