Вы тут

У СААЗ папярэджваюць пра пагрозу з'яўлення больш небяспечнага штаму каранавіруса

Спыніць пандэмію можа толькі масавая вакцынацыя, кажуць у СААЗ​ / Reuters

Існуе пагроза з'яўлення новага больш небяспечнага, чым дэльта-варыянт, штаму коронавируса. Пра гэта заявіў дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тэдрас Адханам Габрэйесус падчас выступу ў Токіа на сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК).

"Чым шырэй распаўсюджванне [віруса], тым больш яго варыянтаў з'явіцца з патэнцыялам стаць яшчэ больш небяспечнымі, чым дэльта-варыянт, які цяпер наносіць столькі шкоды",цытуе Гебрэйесуса агенцтва ТАСС.

Паводле яго слоў, чым больш штамаў, тым "вышэй шанец, што адзін з іх зможа ухіліцца ад вакцын". І тады чалавецтва вернецца ў самы пачатак пандэміі.

Тэдрас Адханам Габрэйесус / who.int

Шанец перамагчы пандэмію пакуль ёсць, патрэбная масавая і хуткая вакцынацыя — у кожнай краіне павінны быць правакцынаваныя "прынамсі 40% насельніцтва да канца гэтага года і 70% — да сярэдзіны наступнага года", кажа Габрэйесус. Але каб дасягнуць такіх паказчыкаў, "урады краін, асабліва G20, павінны праявіць калектыўную волю".

"Калі вядучыя эканомікі свету захочуць, то змогуць паставіць пандэмію пад кантроль на працягу месяцаў, калі яны падзеляцца і вакцынай і будуць ствараць стымулы для маштабавання яе вытворчасць", — мяркуе кіраўнік СААЗ.

Адзначым, што за мінулы тыдзень захворванне каранавірусам у свеце вырасла на 12%. Расце і колькасць краін і тэрыторый, дзе праяўляецца штам "дэльта". Гэты штам, нагадаем, характарызуецца высокай заразнасцю. У цяперашні час ён выяўлены ў 124 краінах, у тым ліку і ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.