На лакалізацыю буйнамаштабнага ўзгарання спатрэбілася пяць гадзінаў і мабілізацыя ўсіх сілаў выратавальнікаў Рыжскага рэгіёна і іншых мясцовасцяў, а таксама дапамога латвійскага войска. Пацярпеў адзін пажарны, які атруціўся ўгарным газам.
У будынку дагэтуль працуюць выратавальнікі. Як інфармуе сайт delfi.lv, акрамя даху замка пацярпелі два верхнія паверхі.
Міністр культуры Латвіі Жанэта Яўнземе-Грэндэ склікала экстранае пасяджэнне Крызіснага камітэта ў сувязі з пажарам у будынку Рыжскага замка, дзе размешчаны рэзідэнцыя прэзідэнта Латвіі і Нацыянальны гістарычны музей.
Фота — delfi.lv