У росце цэн на прадукты чыноўнікі абвінавацілі знешнія рынкі

У росце цэн на прадукты чыноўнікі абвінавацілі знешнія рынкі

У росце цэн на харчаванне ў Беларусі вінаватае павышэнне цэн на сыравіну на знешніх рынках. Яно ўплывае на цэны ў нашай краіне, лічаць у Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

"Захаванне тэндэнцыі павышанага росту коштаў на сыравінныя тавары на знешніх рынках па-ранейшаму аказвае негатыўны ўплыў на спажывецкія цэны ўнутры краіны. Паводле ацэнкі МАРГ, гадавы прырост сусветных коштаў на прадукты харчавання ў лістападзе 2021 года склаў 29,3% (29,8% на месяц раней). У Расійскай Федэрацыі прадукты харчавання за год падаражэлі на 12%, плодаагароднінная прадукцыю — на 19,4% (агульная інфляцыя паскорылася да максімальнага ўзроўню з чэрвеня 2016 года — 8,4%)", — гаворыцца на сайце гандлёвага ведамства.

Таксама ў лістападзе паскорыўся рост коштаў на крытычны імпарт (тавары, якія ў нас не вырабляюць або выпускаюць у невялікіх аб'ёмах) і тавары з высокім імпартным складнікам. Гэта крупы і бабовыя (6,1% у кастрычніку — і 8,6% у лістападзе), рыба і рыбапрадукты (ад 10,8% да 12,4%). 

"Акрамя таго, працягваецца падаражэнне мяса і мясапрадуктаў (на 14,8% у гадавым выяўленні ў лістападзе супраць 14,3% у кастрычніку)", — канстатуюць чыноўнікі, але не тлумачаць прычыны падаражання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі