У рэйтынгу Кубка Дэвіса беларускія тэнісісты падняліся на адзін радок

Гэта адбылося пасля перамогі над камандай Ірландыі (4:1) у матчы першага круга 2-й групы Еўра-Афрыканскай зоны. У сваю чаргу, ірландцы апусціліся з 58-га на 61-е месца, адзначае БелаПАН.



Сапернік Беларусі ў другім раўндзе Малдова пасля выйгрышу ў Егіпта перамясцілася з 49-й на 48-ю пазіцыю.



Першая пяцёрка рэйтынгу не змянілася: Чэхія, Сербія, Іспанія, Аргенціна, Францыя.



Фота — maximatennis.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі