У рэшце стала вядома, як выглядаюць беларускія блогеры!

Да ўчорашней начы адказаць на пытанне “Як выглядае беларуская ЖЖ-эліта?” было немагчыма, і карыстальнікаў беларускага ЖЖ мы ўсё больш ведалі са спіны. Але каманда Еўрарадыё самааддана сачыла за першай ў гісторыі беларускай блогасферы прэміяй, і мы гатовыя распавесці вам, хто яны – беларускія блогеры!
Учора ў мінскім клубе “Rock House” прайшла цырымонія ўзнагароджвання лепшых карыстальнікаў ЖЖ, і сёння ў вас ёсць магчымасць зазірнуць, проста кажучы, некаторым ЖЖ-юзэрам непасрэдна ў “юзерпік” (так блогеры называюць свае выявы ў ЖЖ).

О! Трэба дадаць, што вакол прэміі ЖЖ увесь час палалі жарсці. Нехта з намінантаў застаўся пакрыўджаным, нехта не бачыў сэнсу ў прэміі і называў гэта гучным словам “фарс”, а нехта шчыра чакаў мерапрыемства. Пакрыўджаныя рыхтавалі правакацыю, але пра гэта пазней. Пакуль жа прадстаўляем вам гасцей першай беларускай прэміі ЖЖ і блогераў.

Lj user: _ghost_pulse_ і Lj user: hedinthedar чакаюць правакатараў:



Lj user: lippa і яе сябры. Звярніце ўвагу на мужчыну справа. Нам падалося, што прэмія яго зусім не ўразіла:


Lj user: vinah была намінаванай ў катэгорыі “Пеши есчо!” (літаратура):


Але ўзнагароду атрымаў Lj user: kashlik. Шаноўная Vinah, мы Вас вельмі паважаем за вашыя таленты, таму, каб Вы не сумавалі, мы падрыхтавалі для Вас суцяшальны прыз. Патэлефануйце нам, калі ласка.

Lj user: kashlik і яго ўзнагарода – статуэтка ў выглядзе “Плюс Адзін”:


Нагадаем, што “+1” – гэта адзін з самых папулярных каментароў у ЖЖ. “+1” можа азначаць наступнае: “я згодны”, “ хацеў сказаць тое ж самае”, “ лянота паўтарацца, аднадумца” і г.д.

Максім Югаў, адзін з арганізатараў прэміі ЖЖ. У Лайвжорнале хаваецца за нікам – mosk_wosp:




Проста прыгожыя людзі. Пэўна, прыхільнікі ці ўдзельнікі ЖЖ-эліты:


Элеанора Язерская. Свецкая ільвіца, якая да ЖЖ ставіцца досыць падазрона:



Элеанора Язерская: «Не думайце, што я зусім не маю стасункаў з інтэрнэтам. Кожны дзень я ўваходжу ў яго адным пальцам. А ўвогуле, ЖЖ выклікае ў мяне прадказальныя асацыяціі з-за падвоенай літары Ж. Натуральна, я кажу пра жопу»

Зміцер Вайцюшкевіч
прысвяціў спадарыні Язерскай песню пра “Пані трошкі ў гадах”, на што Элеанора зрабіла заўвагу, маўляў, не пагаджуся! Узрост ёсць толькі ў ялавічыны. Не ў жанчыны:


Песня была пра “Пані трошкі ў гадах”, на што Элеанора зрабіла заўвагу, маўляў, не пагаджуся! Узрост ёсць толькі ў ялавічыны. Не ў жанчыны.



Дарэчы, Зміцер Вайтюшкевіч атрымаў ўзнагароду “За межамі ЖЖ”. Што азначае наступнае: сярод карыстальнікаў ЖЖ была праведзена апытанка “Каго б вы хацелі бачыць у ЖЖ?”. Большасць блогераў хочуць Вайтюшкевіча. Яно і зразумела. Такі прыгожы, халасты мужчына.

Вось ён, наш прыгажун атрымлівае свой “+1”:



О! Дабраліся да правакатараў! Вітайце, Lj user: morozoff_p. Чалавек, які смяяўся ў твар арганізатарам, яны ж з усмешкамі дабрадзейнай матулі Тэрэзы падносілі да ног правакатара чароўныя падарункі: цішоткі ад “Шпаркі Дамавік” і пакет для інтэрнэт-канэкту.

Калі Lj user: morozoff_p выйшаў на сцэну, каб атрымаць свой “+1”, заля затрымала дыханне, чакаючы нечага ТАКОГА!!! Але лаурэат толькі і вымавіў знакамітае слова з трох літар. Ах, як смачна яго прамаўляе Lj user: morozoff_p! Яго “словы падзякі арганізатарам прэміі” прымусілі маладых дзяўчынак нават крыху па-дзявоцку сціпленька пачырванець.



Увогуле, ЖЖ-эліта (дарэчы, капірайт на гэта слова належыць Lj user: algiz) “отожгла”. Сярод гасцей мерапрыемства намі быў заўважаны персанаж у цішотцы “-1”. Нам падалося, што такім чынам чалавек імкнуўся выказаць сваё “Не!” ЖЖ-прэміі і так правакаваў вядучых. Вось на гэтым фотаздымку чалавек пад нумарам “-1” пракаментаваў з’яўленне на сцэне "вядомай" вядучая каналу СТВ Юліі Зыкавай у стылі ЖЖ, маўляў, “ тэма жаночых вабнотаў, Юля, не раскрыта!”. Юля спачатку разгубілася, але потым пазнаёмілася публічна з персанажам “-1”, і яны, падаецца, нават пасябравалі.



Карацей, папярэдняй ноччу пасябравалі ўсе. Напрыканцы прэміі ўжо ніхто не звяртаў увагі на правакатараў, арганізатараў і ЖЖ-эліту, скончыліся размовы на тэму “ а навошта нам усё гэта трэба”. Камандзе ЕРБ, як, спадзяемся, і вам, радасна ад таго, што ў культурным жыцці сталіцы нешта адбываецца. Пагадзіцеся, што рухацца значна лепш, чым стаяць на месцы. Таму чакаем на другую беларускую ЖЖ-прэмію і перадаем вам прывітанні ад арганізатараў мерапрыемства. Яны, дарэчы, са сцэны далі абяцанне, што гэта толькі пачатак.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі