У рэгіёнах Расіі падчас візіту Лукашэнкі па начах адключаюць мабільны інтэрнэт

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / ТАСС

У некалькіх рэгіёнах Расіі падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі адключаюць мабільны інтэрнэт сеткі 4G, пішуць расійскія СМІ.

Інфармагенцтву РБК крыніцы паведамілі, што гэта робіцца для абароны ад атакі беспілотнікаў. Начныя адключэнні інтэрнэту зафіксаваныя ў Ленінградскай, Пскоўскай, Наўгародскай і Варонежскай абласцях Расіі.

Як паведамлялася раней, 27 студзеня ў Санкт-Пецярбург з працоўным візітам адправіўся Лукашэнка. Там ён сустрэўся з Уладзімірам Пуціным. 29 студзеня яны ўдзельнічаюць у пасяджэнні Вышэйшага савета Саюзнай дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі