У Рэчыцы затрымалі вядомага мастака, які малюе шаржы на зорак

Анатоль Шчогалеў / dneprovec.by
Анатоль Шчогалеў / dneprovec.by

У Рэчыцы затрымалі мастака-шаржыста Анатоля Шчогалева. "Пакаяннае відэа" з ім з'явілася ў канале, звязаным з сілавікамі. Гэта выявілі палескія праваабаронцы.

На гэтым відэа Шчогалеў кажа, што быў падпісаны на нібыта "дэструктыўныя тэлеграм-каналы" і адпраўляў іншым інфармацыю адтуль, "займаўся распаўсюдам гэтай дэструктыўнай інфармацыі". Праваабаронцы мяркуюць, што пратакол на мастака склалі паводле артыкула 19.11 КаАП "распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць".

Анатоль Шчогалеў вядомы сваімі працамі і за межамі Рэчыцы. Яго шаржы ёсць у многіх вядомых артыстаў — Дзіяны Арбенінай, Максіма Аверына, Веры Брэжневай, гуртоў "Зверы", "БІ-2", "Акіян Эльзы", "БУМБОКС", брытанскай каманды SMOKIE і многіх іншых. У яго калекцыі больш за 130 "зорных партрэтаў".

В Речице задержали известного художника, который рисует шаржи на звезд
Анатоль Шчогалеў з Яўгенам Петрасянам/ sb.by
В Речице задержали известного художника, который рисует шаржи на звезд
Анатоль Шчогалеў з Максімам Аверыным / sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі