У Рэчыцы за "экстрэмісцкія матэрыялы" затрыманы былы адвакат Павел Кулажанка
![У Рэчыцы затрыманы як мінімум 6 чалавек ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/wire_18_08_1.jpg.webp?itok=lnSyP_cs)
У Рэчыцы затрыманы як мінімум 6 чалавек
Як мінімум шэсць чалавек былі затрыманыя ў Рэчыцы і раёне за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" або падпіскі на "экстрэмісцкія каналы". Відэа з затрыманнем і "прызнаннямі" з'явілася ў канале сілавікоў.
Адзін з затрыманых-адвакат Павел Кулажанка. У кадры ён кажа, што быў выключаны з калегіі адвакатаў. У мінулым верасні кваліфікацыйная камісія пры Мінюсце зладзіла пазачарговую атэстацыю і прыняла рашэнне аб немагчымасці выканання адвакатамі "сваіх прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі". Сярод тых адвакатаў быў і Кулажанка.
![У Рэчыцы за "экстрэмісцкія матэрыялы" затрыманы былы адвакат Павел Кулажанка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/zatrym_8_11.jpg.webp?itok=0aGcfyUG)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.