У Рэчыцкім раёне плануецца пабудаваць завод на аўстрыйскія інвестыцыі

У Рэчыцкім раёне ў адпаведнасці з абласной праграмай развіцця малых гарадоў плануецца будаўніцтва завода па вытворчасці кальцыяванай соды з прыцягненнем аўстрыйскіх інвестыцый. Як чакаецца, завод будзе ўзведзены каля населенага пункта Васілевічы. Аўстрыйскаму боку ўжо прадастаўлены зыходныя дакументы на праектаванне завода.

Прадпрыемства павінна даць 500-600 новых працоўных месцаў. Аўстрыйцам было прапанавана некалькі месцаў у Рэчыцкім раёне для будаўніцтва завода, але яны выбралі менавіта Васілевічы.

Тут ёсць неабходная пляцоўка, побач — чыгунка, аўтамабільная траса. У Васілевічах жывуць больш за 5.000 чалавек, з іх працаздольнага насельніцтва — прыкладна 2,5 тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі