У РБ прызываюць сотні афіцэраў запасу для "падрыхтоўкі мабілізацыйнага рэзерву"

Падрыхтоўка на палігоне ў Беларусі / t.me/modmilby/
Падрыхтоўка на палігоне ў Беларусі / t.me/modmilby/

У беларускае войска прызываюць сотні афіцэраў запасу для таго, каб "забяспечыць якасную падрыхтоўку мабілізацыйнага рэзерву": да 230 чалавек — ва Узброеныя сілы, і да 20 — у органы памежнай службы. Адпаведны ўказ 10 сакавіка падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Прызываюцца мужчыны ва ўзросце да 27 гадоў, якія прайшлі навучанне па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на ваенных кафедрах або факультэтах. Чакаецца, што іх прыбыццё ў войска "дасць магчымасць павысіць узровень укамплектаванасці першасных воінскіх пасад афіцэрскага складу".

Міністэрства абароны адзначае, што "мерапрыемствы, прадугледжаныя указам, праводзяцца... штогод на планавай аснове". Сёлета беларускія афіцэры актыўна займаюцца падрыхтоўкай на палігонах расійскіх вайскоўцаў, якіх чакае вайна ва Украіне. У РФ жа адчуваецца значны недахоп падрыхтаваных афіцэраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі