У раёне Нацыянальнага аэрапорта Мінск пабудуюць цэнтр для мігрантаў

У раёне Нацыянальнага аэрапорта Мінск пабудуюць цэнтр для мігрантаў

Стала вядома, дзе ў Беларусі будуць пабудаваны цэнтры часовага ўтрымання замежнікаў. Першы з іх узвядуць на тэрыторыі Полацкага памежнага атрада, ён разлічаны на 40 чалавек. Пачатак будаўніцтва запланаваны на красавік наступнага года і да канца 2020-га яно мусіць быць завершанае, інфармуе БЕЛТА.

У раёне Нацыянальнага аэрапорта Мінск пабудуюць другі цэнтр для мігрантаў. Ён разлічаны на 72 чалавек. Калі пачнецца будаўніцтва, невядома. Яшчэ вызначаецца дакладнае месца. Да канца гэтага года яго вызначаць.

Будаўніцтва будзе адбывацца за грошы Еўрасаюза.

Пра тое, што ў Беларусі пабудуюць два цэнтры для мігрантаў, стала вядома год таму. Тады папярэдне было заяўлена, што для іх выбралі месцы ў Лідзе і Наваполацку (гл. відэа).

За першыя дзевяць месяцаў 2019 года з Беларусі дэпартавалі больш за 780 чалавек, выслалі — больш за 1050.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі