У Раўбічах два дні “б’юцца” прадстаўнікі спецаддзелаў

Чэмпіянат Беларускага фізкультурна-спартовага таварыства “Дынама” па рукапашным бою сярод аддзелаў спецыяльнага прызначэння стартаваў 29 лістапада ў Раўбічах пад Мінскам.  У спаборніцтвах заяўленыя наймацнейшыя спартоўцы-рукапашнікі, многія з
якіх з’яўляюцца чэмпіёнамі і прызёрамі міжнародных турніраў па розных
відах адзінаборстваў: тайскім боксе, кікбоксінгу, унібою, боксу, самба
і дзюдо. Рукапашны бой як від спорту з’яўляецца сінтэзам усіх
пералічаных відаў адзінаборстваў.

У чэмпіянаце прымаюць удзел усе
спецыяльныя аддзелы дзяржаўных органаў, якія з’яўляюцца заснавальнікамі
таварыства “Дынама”. Вынікі спаборніцтваў будуць падведзеныя 30
лістапада.


БЕЛТА