У Ратамцы пачаўся этап Кубка свету па конным трохбор’і

У Ратамцы пад Мінскам сёння адкрыўся этап Кубка свету і міжнародныя спаборніцтвы па конным трохбор’і ўзроўню трох, дзвюх і адной зорак, паведамляе БелаПАН. Спаборніцтвы праходзяць на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па конным спорце Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, якая разам з такімі дзяржавамі, як Германія, Вялікабрытанія, Аўстралія, Ірландыя, Канада, Новая Зеландыя, Польшча, ЗША і Францыя, атрымала ад Міжнароднай федэрацыі коннага спорту права на правядзенне этапу Кубка свету-2010. Этап Кубка свету ўзроўню складанасці СІС 3*-W Беларусі даверылі ўжо ў трэці раз.

Спаборніцтвы ўзроўню “тры зоркі” ўваходзяць у алімпійскую праграму. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі