У Расію з Беларусі везлі піва, а аказалася — яблыкі і капусту з Польшчы (фота)

У Расію з Беларусі везлі піва, а аказалася — яблыкі і капусту з Польшчы (фота)

У Расію з Беларусі везлі піва, а аказалася — свежыя яблыкі і пекінскую капусту з Польшчы. Рассельгаснагляд выявіў чарговае парушэнне перавозкі падкаранціннай прадукцыі.

Як інфармуе Упраўленне Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях, здарэнне адбылося 22 красавіка. Былі затрыманыя 3 партыі падкаранціннай прадукцыі. Паводле дакументаў, у фурах мусіла быць піва, а падчас праверкі знайшлі больш за 55 тон яблык і капусты. На ўпакоўках тавару расіяне выявілі маркіроўку з інфармацыяй пра краіну яго паходжання — Польшчу.

Лёс гэтых партый падкаранціннай прадукцыі стане вядомы пасля правядзення кантрольна-наглядных мерапрыемстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі